Наши юные артисты получили награды на III Республиканском открытом конкурсе «Веснавы праменьчык-2025»

Шмат узнагарод атрымалі юныя артысты з Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў на III Рэспубліканскім адкрытым конкурсе «Веснавы праменьчык-2025». Праходзіў ён у Маладзечне.
Пачнём з навучэнцаў філіяла «Нарацкая дзіцячая музычная школа мастацтваў». Лаўрэатамі II ступені ў намінацыі «сольнае выкананне» сталі Іван Кавалёў (баян) – узроставая катэгорыя 9-10 гадоў, Руслан Грышкевіч (акардэон), 13-15 гадоў, і Уладзіслаў Казлоўскі (акардэон), 13-15 гадоў. Лаўрэатам III ступені стаў ансамбль баяністаў у намінацыі «ансамблевае выкананне» 13-15 гадоў. Мацвей Чаховіч (акардэон) стаў дыпламантам (намінацыя «сольнае выкананне» 13-15 гадоў).
Навучэнец філіяла «Будслаўская дзіцячая музычная школа мастацтваў» Мікіта Нямковіч (акардэон) стаў дыпламантам у намінацыі «сольнае выкананне» 11-12 гадоў.
Адзначыліся нашы дзеці і ў завочнай форме ўдзелу. Навучэнцы Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў сталі лаўрэатамі III ступені ў намінацыі «сольнае выкананне». Марыя Баброўка (гітара) – узроставая катэгорыя 11-12 гадоў, Мікіта Лубнеўскі (акардэон) – 9-10 гадоў. Дуэт гітарыстаў у складзе Марыі Баброўкі і Яўгена Князева адзначаны за ўдзел у намінацыі «ансамблевае выкананне» 11-12 гадоў. Пра гэта паведаміла дырэктар Мядзельскай ДШМ Вольга Клімовіч.




Рекомендуем

