Молодежь помогала на жатве в «Сватках»
Два тыдні ў таварыстве «Сваткі» стараўся студэнцкі сельскагаспадарчы атрад «Працоўны дэсант» імя Героя Савецкага Саюза Фёдара Маркава.
– У нашым атрадзе было сем чалавек: пяць дзяўчат і два хлопцы, – расказвае камандзір атрада, настаўніца пачатковых класаў Сваткаўскай сярэдняй школы імя Максіма Танка Таццяна Палянская. – Гэта вучні старэйшых класаў, а таксама выпускнікі. Пераважна навучэнцы нашай школы, але былі і з іншых устаноў.
– Як працавалася?
– Нармальна, весела. Калі разам працуеш, гэта заўсёды з гумарам адбываецца. Думаю, што дзеці з радасцю сюды пайшлі, тым больш, што студатрад – гэта і згуртаванне, і прыязная атмасфера. Мы дамагалі гаспадарцы на збожжатаку, выконвалі розную работу. Працавалі па сем гадзін, толькі адзін баец – чатыры з паловай гадзіны, бо яму яшчэ не споўнілася 16 год. Яшчэ і паўдзельнічалі ў злёце студэнцкіх атрадаў вобласці, што праходзіў ў Салігорскім раёне.
Падзялілася ўражаннямі камісар атрада, выпускніца Сваткаўскай школы Любоў Грышкевіч:
– Не першы год я ў студатрадзе, і шмат успамінаў засталося прыемных. Сёлета вельмі цікава было паўдзельнічаць у злёце студатрадаў вобласці. Вельмі добрыя ўражанні засталіся: усё так весела, згуртавана, шмат з кім пазнаёміліся.