Стала вядома праграма парафіяльнай урачыстасці і Будслаўскага фэсту
Плануецца, што сёлетні Будслаўскі фэст распачнецца на наступны дзень пасля традыцыйнай парафіяльнай урачыстасці. Такім чынам, урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай пройдуць з 2 па 4 ліпеня.
Дэвіз урачыстасці
У гэтым годзе адзначаецца 35-годдзе аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Таму галоўным дэвізам на ўрачыстасці ў Будславе былі абраныя словы: «Богу хвала — Марыі давер — Касцёлу вернасць», паведамляе catholic.by.
Падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай мітраполіі, гэта значыць Касцёла ў Беларусі, Найдаражэйшай Крыві Хрыста.

Праграма фэсту
2 ліпеня (чацвер) — парафіяльная ўрачыстасць
12.00 — святая Імша з удзелам Мінскага катэдральнага капітула,
18.00 — святая Імша.
3 ліпеня (пятніца)
14.00-17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў,
18.00 — святая Імша з удзелам пілігрымаў,
20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-каталіцкай Царквы,
20.30 — Марыйныя нешпары,
21.00 — Крыжовы шлях,
22.00 — Моладзевая праграма: «Моладзь да моладзі са святым Францішкам Асізскім»,
23.30 — Працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай.

4 ліпеня (субота)
0.00 — святая Імша,
2.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту,
6.00 — Боская літургія Грэка-каталіцкай Царквы пры галоўным алтары святыні,
7.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі,
8.00 — святая Імша ў базыліцы,
9.00 — Фацімскі ружанец,
9.45 — Прэзентацыя першага агульнабеларускага афіцыйнага каталіцкага спеўніка «Божа, мы Цябе ўслаўляем» — дар Касцёлу да 35-годдзя аднаўлення яго структур,
10.30 — аднаўленне сужэнскіх абяцанняў з нагоды 35-годдзя шлюбу (1991 год),
11.30 — святая Імша,
Акт прысвячэння Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста Мінска-Магілёўскай мітраполіі,
Эўхарыстычная працэсія.
На працягу ўсяго фэсту будзе магчымасць ушанавання вернікамі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай і малітвы перад ім.

Рекомендуем