Меню

В Мяделе прошёл районный выпускной бал. Часть вторая

Першым на раённым выпускным балі «Насустрач мары» прывітаў выпускнікоў старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч. Падзякаваў за працу, дзякуючы якой аб нашым краі ведаюць далёка за яго межамі. Уручыў лепшым выпускнікам раёна атэстаты асаблівага ўзору аб агульнай сярэдняй адукацыі з узнагароджаннем залатымі і сярэбраным медалямі —медалістаў сёлета 10.

А выпускнік гімназіі горада Мядзела Мікіта Берняк  атрымаў пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Таксама на свяце адзначылі бацькоў за выхаванне дзяцей — узнагароды уручыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Антаніна Крыўко.

Павіншавалі класных кіраўнікоў. Дэлегацыя выпускнікоў ўсклала кветкі да помніка смуткуючай маці ў Мядзеле.

Былі на свяце пажаданні ад бацькоў і юных вучняў, відовішчныя музычныя і танцавальныя нумары. А яшчэ — жарты ад вядомых гульцоў КВЗ, выпускнікоў са Сватак.

Канешне, не абышлося без традыцыйнага вальсу. А напрыканцы балю выпускнікі загадалі жаданне і выпусцілі ў неба паветраныя шарыю

Гэтыя і іншыя моманты свята – у нашым фотарэпартажы

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59