Меню

Узнали, когда можно идти за брусникой, а когда за клюквой

Узнали, когда можно идти за брусникой, а когда за клюквой

У Мінскай вобласці вызначаны тэрміны збору і нарыхтоўкі брусніц і журавін. Адпаведнае рашэнне аблвыканкама сёння, 19 ліпеня, апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Сёлета можна збіраць:

БРУСНІЦЫ — з 8 жніўня,

ЖУРАВІНЫ — з 4 верасня.

Тэрміны збору брусніц і журавін у астатніх абласцях Беларусі пакуль не вызначаны.

Звярніце ўвагу! За збор гэтых ягад раней за названыя тэрміны, а таксама за выкарыстанне забароненых сродкаў або метадаў збору пагражае штраф у адпаведнасці з  артыкулам 16.19 КаАП:

• да 20 базавых велічынь (800 рублёў) – для фізічных асоб,

• да 100 базавых (4 тыс. рублёў) – для прадпрымальнікаў,

• да 500 базавых (20 тыс. рублёў) — для юрыдычных асоб.

Нядаўна былі ўнесены змены ў Лясны кодэкс, якія тычацца правіл збору лясных ягад. Цяпер дазволена збіраць ягады не толькі ўручную, але і з выкарыстаннем спецыяльных ручных прыстасаванняў — пры выкананні пэўных умоў.

Наталля ЛІСІЦКАЯ, фота БЕЛТА

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59