Александр Малец участвовал в выставке-продаже «Творение сердец» в Минске
У Першым нацыянальным гандлёвым доме ў Мінску прайшла выстава-продаж «Тварэнні сэрцаў». На ім свае вырабы прадставілі больш за 60 творчых людзей з інваліднасцю з розных рэгіёнаў нашай краіны.
Удзельнічаў і жыхар Княгініна Аляксандр Малец, які прадстаўляў Мядзельскі ТЦСАН. Правёў ён майстар-класы па мылаварэнні і стварэнні вырабаў з эпаксіднай смалы.
– Было вельмі цікава, бо мерапрыемства маштабнае, – падзяліўся Аляксандр. – Не толькі паказаў, што ўмею, але і павучыўся ў іншых. Так, яшчэ некалькі людзей з самаробным мылам было. Пару ідэй падхапіў сабе на заметку.
Фота ТЦСАН