«Наши дети»: поздравили многодетную семью в Мяделе

Старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч у панядзелак у рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» павіншаваў з надыходзячым Новым годам шматдзетную сям’ю Вікторыі Каранеўскай і Васілія Грыневіча з Мядзела.
Завітаў у госці разам з Дзедам Марозам і Снягуркай. А да найлепшых пажаданняў дзецям уручыў падарункі: і салодкія, і розныя прылады да камп’ютара і тэлефона.

– Прыемна, што ўлады ўспамінаюць, надаюць увагу, – падзяляліся мама. – А што каму з падарункаў, дзеці самі вызначацца хутка. Вось якраз у сына новы тэлефон з’явіўся: яму, пэўна, якраз навушнікі будуць дарэчы.
У сям’і выхоўваюцца трое сыноў: Мацвею – 15 год, Уладзіславу – 12, а малодшаму Раману – 7.
– Добрыя, дужыя хлопцы, спортам займаюцца, – расказваюць пра іх. – Уладзіслаў – футболам, і Раман гэту гульню таксама любіць. А Мацвей цяжкай атлетыкай захапляецца.

Рекомендуем





