Меню

В Мяделе в волейбол играли спасатели

Мядзельскі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр стаў месцам правядзення занальных спаборніцтваў па валейболе ў рамках спартакіяды Мінскага абласнога ўпраўлення МНС. Адбыліся яны 24 верасня.

Удзельнічалі каманды з Мядзельскага, Вілейскага і Валожынскага райаддзелаў па надзвычайных сітуацыях і пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада абласнога ўпраўлення.

У далейшы этап спаборніцтваў выходзіла толькі каманда-пераможца. У выніку першае месца занялі прадстаўнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада. Каманда Мядзельшчыны стала другой, а трэцяй – Вілейшчыны, паведаміла старшы інспектар сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян.

Фота Ірыны Карапецян

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59