Побывали на участке для голосования в Слободе

У двары Слабадской СШ імя Адама Гурыновіча (у ёй месціцца ўчастак для галасавання) сустракаю мужчын з пашпартамі ў руках. Відавочна, яны ўжо прынялі ўдзел у выбарах. Дзверы ў школу мне адчыняюць валанцёры. Уваходжу.
Камісія на месцы, назіральнікі таксама. А вось выбаршчыкаў у гэты момант няма. Што ж, пагутару пакуль з камісіяй.
– З самай раніцы выбаршчыкаў было не вельмі шмат, – уводзіць у курс справы старшыня камісіі Вольга Грынкевіч. – Тром першым мы ўручылі падарункі – блакноты з дзяржаўнай сімволікай. Тых, хто галасуе ўпершыню, на ўчастку няма. Значны наплыў выбаршчыкаў здарыўся, калі закончылася служба ў царкве: адтуль людзі накіраваліся на ўчастак для галасавання. Цяпер таксама ідуць даволі актыўна.
Як бы пацвярджаючы словы Вольгі Уладзіміраўны, уваходзіць жыхар вёскі Кузьмічы Алег Шаблыка. Прад’яўляе камісіі пашпарт, атрымлівае бюлетэнь і ідзе ў кабінку для тайнага галасавання. А апусціўшы бюлетэнь у урну, удакладняе ў камісіі, калі будзе канцэрт. Да канцэрта яшчэ ладна часу, і члены камісіі раяць Алегу Міхайлавічу пакуль зазірнуць у школьную сталоўку, дзе сёння разгарнуўся выязны гандаль.


– Камісія працуе зладжана, кампетэнтна, яе члены маюць вопыт такой работы, – кажа назіральнік Зоя Вайцяховіч. – Галасаванне праходзіць спакойна, размерана. Людзі прыходзяць сем’ямі, з дзецьмі, з дакументамі, якія сведчаць асобу. Атрымліваюць бюлетэні, галасуюць. Нашы выбаршчыкі дысцыплінаваныя і інфармаваныя: кожны ж глядзіць тэлевізар, чытае газеты. Таму няма нават спроб нешта парушыць.
Наталля ЛІСІЦКАЯ, фота аўтара
Рекомендуем





