Меню

На Мядельщине сгорел комбайн

8 жніўня ў 15 гадзін 50 хвілін ратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні збожжаўборачнага камбайна КЗС-1218 «Палессе GS12» пры правядзенні сельскагаспадарчых работ у полі каля вёскі Брусы.

У выніку загарання знішчаны камбайн і 3,5 тоны азімай пшаніцы, якая знаходзілася ў бункеры. Пацярпелых няма. Прычына загарання высвятляецца.

Якія асноўныя патрабаванні прад’яўляюцца да тэхнікі, задзейнічанай на ўборцы ўраджаю?

У першую чаргу неабходна збожжаўборачныя камбайны забяспечыць першаснымі сродкамі пажаратушэння з разліку не менш як 2 парашковымі вогнетушыцелямі з масай вогнетушачага рэчывы не менш за 8 кілаграм кожны і адным супрацьпажарным палотнішчам, якое павінна мець памеры, забяспечваючыя лакалізацыю аб’екта аснашчэння верагоднага месца ўзнікнення пажару.

Кіроўца аўтамабільнага транспартнага сродку з рухавіком унутранага згарання, заняты на ўборцы, транспарціроўцы і нарыхтоўцы збожжавых і грубых кармоў, павінен своечасова чысціць паверхню рухавіка, калектара, выхлапной трубы, іскрагасільнікаў ад пылу, нагару. Прымяненне агню для выпальвання пылу не дапускаецца. Неабходна своечасова чысціць ад намотанай саломістай масы бітэры, саломанабівацелі, транспарцёры, падборшчыкі, шнэк, і іншыя дэталі і вузлы камбайнаў, ўборачных машын.

На тарфяніках сельскагаспадарчага выкарыстання размяшчэнне заправачных пунктаў, пляцовак для рамонту і стаянкі тэхнікі не дапускаецца. Перамяшчэнне збожжаўборачнай тэхнікі неабходна праводзіць групамі з забеспячэннем суправаджэння пажарнай аварыйна-выратавальнай альбо прыстасаванай для тушэння пажару тэхнікай. Дапускаецца перамяшчэнне збожжаўборачнай тэхнікі па адной адзінцы ў мэтах правядзення рамонту і тэхнічнага абслугоўвання, пры гэтым адзінкі тэхнікі павінны быць ўкамплектаваны першаснымі сродкамі пажаратушэння ў поўным аб’ёме.

Ірына Карапецян, старшы інспектар сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння райаддзела па надзвычайных сітуацыях

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59