Меню

Новогодний калейдоскоп развлечений и пожеланий подготовили для юных музыкантов

Новогодний калейдоскоп развлечений и пожеланий подготовили для юных музыкантов

Напярэдадні свят настаўнікі філіяла «Будслаўская дзіцячая музычная школа мастацтваў» Мядзельскай ДШМ арганізавалі для сваіх навучэнцаў чароўнае мерапрыемства «Навагодні калейдаскоп».

Дзеці з задавальненнем акунуліся ў казачны свет конкурсаў, загадак, песень і танцаў, а ўсмешкі на іх тварах сталі лепшай узнагародай для нас. Праграма ўключала займальныя гульні, удзельнікі адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарын, удзельнічалі ў конкурсах «Ёлочная игралочка», «Збяры ялінку», «Данясі сняжок», рашалі крыжаванку «Зімовыя прыкметы». Затым з завязанымі вачыма спрабавалі прымацаваць нос Снегавіку.

Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі прызы, што дадало яшчэ больш весялосці. Усе ўдзельнікі паспяхова справіліся з заданнямі. Займальныя конкурсы, вясёлая музыка не давалі дзецям сумаваць на працягу ўсёй праграмы. Мы верым, што свята пакінула ў кожнага з іх незабыўныя ўражанні і зарадзіла пазітыўнымі эмоцыямі на ўвесь наступны год.

Напрыканцы мерапрыемства было вельмі прыемна пачуць навагоднія пажаданні ад дзяцей:

– Каб жыццё было багатае, і ва ўсіх рос заробак (Ілья Лемяшонак).

– Каб быў заробак большы за тысячу (Макар Мацко).

– Радасці ўсім настаўнікам музычнай школы (Мікіта Садоўскі).

– Каб вашы вучні вас слухаліся (Таццяна Місун).

– Каб былі заўсёды прыгожымі, багатымі і шчаслівымі (Вікторыя Шаховіч).

– Усяго пабольш, асабліва грошай (Маргарыта Куковіч).

Хочацца выказаць вялікую падзяку бацькам, якія арганізавалі смачны салодкі стол. Напярэдадні Новага года жадаем дзецям добра адпачыць, знайсці пад елкай жаданы падарунак і акунуцца ў навагоднюю казку. Усіх з Калядамі і Новым годам!

Наталія КАЎРУС

Фота Наталіі КАЎРУС

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59