Выстава пра Паўліну Мядзёлку праходзіць у Мядзеле
У Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка працуе выстава-аповед «Сцежкамі жыцця». Яна прысвечана жыццю і творчасці нашай зямлячкі ўраджэнкі Будслава Паўліны Мядзёлкі.
Тут прадстаўлены яе фота і інфармацыя пра зямлячку, кніга успамінаў «Сцежкамі жыцця».
Ёсць і карціна з выявай Будслава – яе аўтар мастак Алег Драбышэўскі.
Праводзіцца выстава ў рамках арт-праекта «Прыстанішча маёй душы», які прымеркаваны да 700-годдзя Мядзела.