В Мяделе прошел турнир по волейболу
У Мядзеле адбыўся турнір па валейболе на прызы фізкультурна-аздараўленага цэнтра. Удзельнічалі ў ім каманды юнакоў дзіцяча-юнацкага валейбольнага клуба «Буравеснік» з Масквы, ДЮСШ Пастаў і Крывіцкай СШ. Па-за конкурсам гуляла каманда Мядзельскага ФАЦа.
У выніку перамаглі масквічы, другое месца – за пастаўчанамі, а крывічане занялі трэцяе месца.
– На роўных усе гулялі, ачко ў ачко гульня ішла. У мінулым годзе мы выйгралі ў масквічоў, а сёлета – яны, – падзяліўся настаўнік Крывіцкай СШ Уладзімір Дземяшкевіч.
Фота ДЮСШ Пастаў