Меню

Мядельский участок автопарка №4 получил новый автобус

На городском маршруте в Мяделе заметили новый автобус

На гарадскім маршруце ў Мядзеле заўважаны новы аўтобус – МАЗ-257. Начальнік мядзельскага вытворчага ўчастка Аўтапарка №4 Мікалай Амельяновіч пацвердзіў: так, МАЗ сапраўды зусім новы, атрымалі ў гэтым месяцы. Выкарыстоўваюць пераважна на міжгародніх маршрутах, але іншы раз яго можна будзе бачыць і ў горадзе.

У аўтобусе таніраванае шкло, двое пасажырскіх дзвярэй і 31 сядзенне. За рулём – Генадзь Церашкевіч. Вадзіцель вопытны, больш за чвэрць стагоддзя сумленна працуе ў аўтапарку. У яго кар’еры гэта ўжо чацвёрты новы аўтобус – перш атрымліваў ПАЗ, “Радзіміч” і “ГАЗель”.

– Добра, канечне, – дзеліцца ўражаннямі ад працы на МАЗе Генадзь Генадзьевіч. – Новае ёсць новае.

Наталля ЛІСІЦКАЯ Фота аўтара

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59