Меню

В Занарочской СШ прошло торжественное открытие военно-патриотического клуба

В Занарочской СШ прошло торжественное открытие военно-патриотического клуба

У Занарацкай сярэдняй школе сёння прайшло ўрачыстае адкрыццё ваенна-патрыятычнага клуба «Баявы» імя Мікалая Іванавіча Падшываленкі міліцэйскай накіраванасці.

Асаблівую ўвагу на мерапрыемстве аддалі памяці пра чалавека, чыё імя носіць клуб. Мікалай Іванавіч Падшываленка – ветэран Вялікай Айчыннай вайны, заслужаны работнік МУС СССР і трэнер Беларусі. У 1942-1944 гадах ён змагаўся ў складзе спецатрада «Баявы», а пасля вайны 41 год прысвяціў службе ў праваахоўных органах, 21 – аддаў спорту. Асаблівую сувязь ён захоўваў з Занарацкай школай: з 1998 года на працягу 15 гадоў ветэран рэгулярна сустракаўся з вучнямі, дзяліўся вопытам і выхоўваў у іх дух патрыятызму.

А права перарэзаць сімвалічную стужачку даручылі намесніку начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Вікторыі Кумішча і намесніку начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні аддзела ўнутраных спраў райвыканкама падпалкоўнік міліцыі Руслану Скварцову.

Выхаванцы клуба далі ўрачыстую клятву.

Падрабязна пра гэта чытайце ў бліжэйшым нумары «Нарачанскай зары».

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59