В Мяделе соревнуются учащиеся отделений гребли на байдарках и каноэ области

Сёння ў Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры пачаліся адкрытыя абласныя спаборніцтвы па агульнай фізічнай падрыхтоўцы сярод навучэнцаў аддзяленняў веславання на байдарках і каноэ спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў.
Удзельнічаюць у іх 195 юных спартсменаў з шасці ўстаноў.
Спаборніцтвы пачалі з плавання. А ўсяго ў праграме чатыры віды.







