Завяршаецца віншавальная эстафета «Добраму гораду – добрыя словы»
З нагоды 700-гадовага юбілею горада Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка праводзіць віншавальную эстафету «Добраму гораду – добрыя словы».
Удзельнікі запісваюць віншавальнае відэа і размяшчаюць яго ў сваіх сацыяльных сетках пад хэштэгам #Добрамугорадудобрыясловы ці дасылаюць на электронную пошту myadellib@gmail.com.
А віншавання размяшчаюць у інстаграме і сацсетцы «Аднакласнікі» ўстановы. Ужо можна пабачыць творы аматарскага аб’яднання «Вясёлыя ноткі», якое дзейнічае пры Княгінінскай сельскай інтэграванай бібліятэцы-клубе, бібліятэкара Будслаўскай сельскай інтэграванай бібліятэкі Галіны Аксючыц, загадчыц Баярскай сельскай бібліятэкі-клуба Людмілы Мінкоўскай і Буйкаўскай сельскай бібліятэкі-клуба Алены Хіла.
Завяршыцца віншавальная эстафета 27 ліпеня. Аўтараў самых арыгінальных відэа узнагародзяць прызамі ад цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка.
Скрыншот відэа інстаграма бібліятэкі