Меню

Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Мядзельшчыны з’ездзілі на Лагойшчыну

Удзельнічалі ў паездцы прадстаўнікі раённага савета ветэранаў, раённага аб’яднання прафсаюзаў, раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане і Беларускага таварыства інвалідаў.

Удзельнікі наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь». Прайшліся з экскурсіяй, усклалі кветкі да Вечнага агню. Наведалі храм у мемарыяльным комплексе.

– Хоць многія былі ў Хатыні не першы раз, з кожнай паездкі заўсёды даведваешся нешта новае, – расказвае адказны сакратар раённага савета ветэранаў Святлана Мінчук. – Вельмі ўразіла наведванне музея – без слёз не можна бачыць і слухаць, што там паказваюць і што расказваюць.

У Лагойску пабывалі ў царкве свяціцеля Мікалая Цудатворца – якраз у гэты дзень было прастольнае свята. Наведалі святую крыніцу ля храма і краязнаўчы музей, які заснавалі браты Тышкевічы.

Прысвечалася паездка да 80-годдзя вызвалення Беларусі.

Аляксандр ВЫСОЦКІ

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59