Меню

В костеле Святого Апостола Андрея в Кривичах прошли реколекции

У касцёле Святога Андрэя Апостала ў Крывічах прайшлі рэкалекцыі – са святой споведдзю, Божым словам, адпаведнымі сакрамэнтамі. Правёў іх супрацоўнік каталіцкага партала Catholic.by ксёндз Мікалай Гракаў з Мінска.

– На спатканне з ксяндзом-рэкалекцыяністам сабраліся і людзі старэйшага пакалення, і маладзейшыя, і дзеці. Усе ўважліва праслухалі Божае слова, – расказаў пробашч парафіі ксёндз Віктар Шчучко. – У прамоўленым казанні ксёндз Мікалай звярнуў увагу прысутных на тое, што можна паехаць у святыя месцы, каб пакланіцца Найвышэйшаму, а можна і прама тут, праз цноту любові, запрасіць нованароджанага Божага Сына ў сваё сэрца, каб разам, з любоўю да Бога і бліжніх, з дабрынёй і міласэрнасцю крочыць дарогай збаўлення – да неба.

Ахвотныя мелі магчымасць прыступіць да святой споведзі. Дарэчы, спавядаць вернікаў падчас рэкалекцый дапамагаў айцец Алёйза Шулік з Даўгінава. Прысутнічаў на набажэнстве і клерык Іван Шаранговіч, ураджэнец парафіі, які займаецца на трэцім курсе ў Гродзенскай духоўнай семінарыі. Каля 50 асоб старэйшага ўзросту змаглі прыняць таксама сакрамэнт намашчэння хворых.

Напрыканцы Святой Імшы прысутныя святары падзяліліся з дзецьмі і бацькамі аплаткай.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ

Фота Святланы ЯЗНЕВІЧ

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59