Меню

Наша история — как в Слободе праздновали 40-летие воссоединения Западной Беларуси с БССР

Наша история — как в Слободе праздновали 40-летие воссоединения Западной Беларуси с БССР
Фото: БелТА

17 сентября страна масштабно отмечает День народного единства. Это еще очень молодой праздник: он появился в календаре белорусов только в 2021 году. Но трепетное отношение к событиям осени 1939 года в наших краях было и ранее.

Важная дата

Во всех западнобелорусских райцентрах есть улица или площадь «17 Сентября». А в прежние времена в каждом районе в честь этого события был назван и колхоз. На Мядельщине такой создали в деревне Гули. Потом хозяйства нескольких деревень объединились в одно с центром в Слободе. Новому крупному колхозу перешло название «17 Сентября». Десятилетиями в Слободе существовала традиция масштабно праздновать День воссоединения Западной Беларуси с БССР. Об этом неоднократно писала наша газета.

С подарками и концертом

Приведем выдержки из материала, который вышел в №111 за 18 сентября 1979 года.

«Урачыста адзначылі хлебаробы калгаса «17 Верасня», сельская інтэлігенцыя радаснае свята беларускага народа – 40-ю гадавіну ўз’яднання ў адзінай Савецкай дзяржаве.

Напярэдадні юбілею ў калгасным клубе адбыўся ўрачысты сход. Яго адкрыла старшыня Слабадскога сельскага Савета народных дэпутатаў Галіна Лявонцьеўна Сініца. Прысутных вітала хлебам-соллю першы дэпутат Слабадскога сельсавета, выбранага ў 1939 годзе, заслужаная калгасніца з вёскі Лейцы Гунэфа Іванаўна Лук’янец.

Даклад «Па шляху росквіту і шчасця» прачытаў настаўнік Слабадской сярэдняй школы Раман Нікадзімавіч Таразевіч. <…>

Адбылося віншаванне пераможцаў сацыялістычнага спаборніцтва па ўборцы збожжавых і на першым этапе нарыхтоўкі кармоў. Камбайнерам Антону Браніслававічу Фарыну, Іосіфу Іванавічу Валюку і Антону Юльянавічу Гардынцу ўручаны Ганаровыя граматы праўлення, партбюро, прафсаюзнай і камсамольскай арганізацый, а таксама прэміі: матацыкл М-115, халадзільнік М-12Е, транзістарны радыёпрыёмнік «Акіян».

Фото с подписью было размещено на первой полосе «Нарачанскай зары» (№111 за 18 сентября 1979 года)

Механізатару фермы «Лейцы» Фадзею Вітальевічу Федарцу, які прыняў актыўны ўдзел у нарыхтоўцы кармоў, уручаны Ганаровая грамата і каштоўны сувенір.

Адзначана плённая праца 20 механізатараў і паляводаў, у тым ліку першых дэпутатаў Слабадскога сельскага савета Гунэфы Іванаўны Лук’янец і Івана Нікіфаравіча Касяка.

Для ўдзельнікаў урачыстага сходу быў дадзены святочны канцэрт сіламі мастацкай самадзейнасці калгаса «17 Верасня» і студэнтаў Беларускага політэхнічнага інстытута».

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59