Учащиеся Центра творчества, туризма детей и молодежи района завоевали 6 дипломов

Навучэнцы Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі Мядзельскага раёна заваявалі 6 дыпломаў на міжнародным конкурсе «Новыя вяршыні-2025», які прайшоў у Мінску. Удзельнічалі яны ў ім завочна.
У гэтым годзе танцавальны калектыў Dance Mix атрымаў дыпломы лаўрэатаў I ступені за танец «Люблю Ваню» і лаўрэатаў ІІ ступені з танцам «Самый, самый».

Аліса Сячко і Дзіяна Грышкевіч сталі лаўрэатамі I ступені ў намінацыі «Мастацкае слова». У гэтай жа намінацыі Ясенія Дубінская стала дыпламантам I ступені.

Не засталася па-за ўвагай і дэкаратыўна-прыкладная творчасць навучэнцаў. Яўгеній Ярмольчык стаў лаўрэатам I ступені за работы з серыі «Маленства край», а Вікторыя Жук («Мая Радзіма») – II ступені, паведаміла дырэктар Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна Валянціна Ярмольчык.


Фота з архіва.
На асноўным здымку — Дзіяна Грышкевіч і Аліса Сячко.
Рекомендуем




