Ребятам в «Зубренке» рассказали о професии журналиста
Пра працу ў СМІ расказала рабятам, што адпачываюць у “Зубронку”, намеснік галоўнага рэдактара “Нарачанскай зары” Наталля Лісіцкая.
Размова прайшла ў форме дыялогавай пляцоўкі. Пыталіся пра неабходныя прафесійныя і асабістыя якасці, пра складанасці, з якімі могуць сутыкнуцца журналісты-пачаткоўцы, пра цікавыя сустрэчы і кур’ёзныя выпадкі.
Сустрэча адбылася ў межах праекта “Маршрут пабудаваны: падарожжа па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, які стартаваў у школе “Зубронка”. На працягу года яго ўдзельнікі бліжэй пазнаёмяцца з вучэбнымі дысцыплінамі, пабываюць на адукацыйных экскурсіях і сустрэнуцца з цікавымі людзьмі.
Фота НДЦ “Зубронак”.