Меню

Cтала вядома праграма Будслаўскага фэсту

Сёлета Будслаўскі фэст пройдзе 5 і 6 ліпеня пад дэвізам: «Найсвяцейшае Сэрца Езуса — супакой і паяднанне нашае».

Падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай Мітраполіі, гэта значыць Касцёла ў Беларусі, Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, паведамляе Будслаўская парафія.

🟦Праграма фэсту

⚪️5 ліпеня, пятніца
🔹14.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў (пробашч будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік)
🔹18.00 — святая Імша (цэлебруе каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй)
🔹20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-каталіцкай царквы
🔹20.30 — Марыйныя Нешпары (Меншыя Браты Капуцыны)
🔹21.00 — Крыжовы шлях (Айцы Кармэліты Босыя)
🔹22.00 — Моладзевая праграма «Моладзь да моладзі» (адказны за душпастырства моладзі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз Андрэй Бурак)
🔹23.30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай

⚪️6 ліпеня, субота
🔹0.00 — святая Імша (цэлебруе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)
🔹2.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (каардынацыйная група настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў)
🔹6.00 — Боская Літургія Грэка-Каталіцкай Царквы (базыліка, алтар святога Францішка)
🔹7.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
🔹8.00 — святая Імша ў базыліцы (біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
🔹9.00 — Фацімскі ружанец (Легіён Марыі)
🔹10.00 — тэматычныя канферэнцыі:
«Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі» (айцец Андрэй Авен OCD)
«Інтранізацыя Найсвяцейшага Сэрца Езуса — юбілей 125-годдзя» (Аліна Новікава)
🔹11.00 — святая Імша (цэлебруе Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч)
на заканчэнне — Эўхарыстычная працэсія і інтранізацыя: прысвячэнне Мінска-Магілёўскай Мітраполіі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса (Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)

На працягу ўсяго фэсту будзе магчымасць ушанавання вернікамі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай і малітвы перад ім.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59