В Мяделе прошла августовская районная конференция педагогических работников

Жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў раёна прайшла сёння ў Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. Тут сабраліся прадстаўнікі педагагічнай грамадскасці і кіраўніцтва раёна.
Тэма сустрэчы была такая: «Якасць, адказнасць і прафесіяналізм – залог паспяховасці сістэмы адукацыі Мядзельскага раёна».


Пасля тэатралізаванага адкрыцця педагогаў прывітаў старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч. Ён і правёў цырымонію ўзнагароджвання.
Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны настаўнік Сваткаўскай сярэдняй школы імя Максіма Танка Святлана Шылько, педагог дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна Анастасія Хадаровіч, настаўнік гімназіі Мядзела Павел Самко, намеснік дырэктара Мядзельскай СШ №2 Анастасія Гансецкая, настаўнік Княгінінскай сярэдняй школы Алена Рапановіч.


Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны дырэктар Сваткаўскай сярэдняй школы імя Максіма Танка Вольга Рудачэнка, дырэктар Нарацкай СШ №1 Алена Сівец.


Падзяка старшыні раённага выканаўчага камітэта аб’яўлена галоўнаму спецыялісту ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Леаніду Шыдлоўскаму, дырэктару фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Андрэю Русаку, дырэктару Княгінінскай сярэдняй школы Ірыне Прудніковіч, прыёмнай маці Жанне Залатуха.



Павіншавала педагогаў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Антаніна Крыўко. Уручыла яна Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў дырэктару Нарацкай сярэдняй школы №2 Генадзю Крыштафовічу.


Шмат узнагарод уручыла начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме раённага выканаўчага камітэта Святлана Кундра. Яна ж і выступіла з дакладам.



На свяце прывіталі і ветэранаў педагагічнай працы і маладых спецыялістаў – іх было 6. Апошнім уручылі грашовыя сертыфікаты ад раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.



Завяршыў педагагічную канферэнцыю канцэрт.









Падрабязна чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «Нарачанскай зары»
Рекомендуем



