В Мяделе начался пленэр «Солнечная теплота дерева»
Сёння, 22 ліпеня, у Мядзеле пачаўся пленэр па вырабе драўляных скульптур «Сонечная цеплыня дрэва».
На працягу некалькіх дзён майстры з розных куткоў Беларусі будуць вырабляць драўляныя шэдэўры на мядзельскай зямлі. Да нас завіталі майстры з Мінска, Слуцка, Маладзечна, Магілёва, Стоўбцаў. А найбольш – 3 чалавекі – прыехалі з Гомеля.
Удзельнічае і прадстаўнік Мядзельскага раёна – майстар народных мастацкіх рамёстваў Крывіцкага раённага цэнтра народных рамёстваў Мікалай Свечкароў, які жыве ў Княгініне.
Тэма пленэру – «Легенды і паданні Нарачанскага краю». Матэрыял для творчасці майстроў прадставіў Нацыянальны парк «Нарачанскі».