Продолжается марафон «Километры без табака»
Па 23 чэрвеня працягваецца марафон «Кіламетры без тытуню». Удзельнікам яго можа быць любы жадаючы: дастаткова ездзіць на веласіпедзе, рабіць прабежкі, гуляць пешшу.
Потым трэба апублікаваць у сацыяльнай сетцы Instagram з хэштэгам
#километры_без_табака_2024_Мядель асабістыя альбо сямейныя (групавыя) фота і скрын інфармацыі аб маршруце, кіламетражы, часу фізічнай актыўнасці і інфармацыі пра дату. Для гэтага падыдзе любы дадатак для адсочвання маршруту. Фота можа быць размешчана да 24 гадзін 23 чэрвеня.
Па заканчэнні па кожным раёне Мінскай вобласці падлічаць колькасць пераадоленых удзельнікамі кіламетраў. Вызначаць «Самы спартыўны раён вобласці», пераможцаў у намінацыях «Лідар марафону», «Самы ўзроставы ўдзельнік», «Самы юны ўдзельнік», «За волю да перамогі».
Жыхары Мядзельшчыны ўдзельнічаюць у марафоне: хто на веласіпедзе 38 кіламетраў за дзень пераадольвае, хто пешшу амаль 27 тысяч крокаў намярае. Па даных на вечар 19 чэрвеня ў заліку раёна амаль 250 кіламетраў.