Меню

Дом № 45 по Юбилейной в райцентре ждёт капремонта

У сацыяльных сетках людзі скардзяцца наконт стану дома № 45 па вул. Юбілейнай у райцэнтры. Маўляў, побач на доме малююць карціны, і гэта цудоўна. Але дах іх дома хутка зваліцца на галовы жыхароў, і гэта нікога не хвалюе.

Сітуацыю пракаменціравала намеснік старшыні райвыканкама Жанна Апановіч:

  • Пра сітуацыю з гэтым домам ведаю. Больш за тое, існуе праект на капітальны рамонт, які прайшоў дзяржаўную экспертызу. Ім прадугледжаны рамонт даху, лоджый, фасаду, адмосткі, вокан і дзвярэй, унутраных інжынерных сетак. А палову дома, дзе былі пакоі інтэрната, пераробяць пад кватэры. Гэты аб’ект унесены ў Перспектыўную праграму капітальнага рамонту жыллёвага фонду Мядзельскага раёна на 2021-2025 гады. Такіх аб’ектаў па раёне ў праграме 20. З улікам бюджэтнага фінансавання, якое абмяжоўвае нашы магчымасці, чарга да названага дома яшчэ не дайшла. Сёлета капітальны рамонт праводзіцца на чатырох аб’ектах – на двух у Мядзеле, у аграгарадку Баяры, курортным пасёлку Нарач. Жыхары гэтых дамоў таксама чакалі рамонту.

З праграмай капітальнага рамонту можна пазнаёміцца на сайце райвыканкама ў раздзеле “Рамонты і добраўпарадкаванне”.

Іна ЯРЧАК Фота аўтара

дом № 45 по ул. Юбилейной в райцентре
Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59