Поздравить с Пасхой проживающих в Свирском социальном пансионате «Маяк» приехала большая семья Юнгиных

На Велікодныя святы ў Свірскім сацыяльным пансіянаце «Маяк» пабывала шмат гасцей. Завітала сюды з канцэртам і шматдзетная сям’я Юнгіных з Мінска.
– Мы прыехалі ад Свята-Увядзенскага жаночага манастыра, які знаходзіцца ў Смаргонскім раёне, бо матушкі сюды прыязджаюць і апякаюць гэта месца, – расказала Анастасія. – Мы прыехалі ў манастыр павіншаваць з Вялікаднем, то і сюды патрапілі. Нам далі місію прывезці ад манастыра кулічы, сокі. А паколькі ў нас дзеці займаюцца музыкай, граюць на музычных інструментах, то вырашылі даць канцэрт. Насамрэч, гэта была мара сем гадоў. Мы ўжо чулі пра гэту ўстанову, пра тое, што сюды ездзяць матушкі. Мы з імі размаўлялі пра тое, што вось было б здорава, калі б нашы дзеці прыехалі сюды і арганізавалі б нейкі канцэрт. Але ўсё неяк не складвалася. А вось так Бог даў, мы першы раз аказаліся тут – і якраз на Вялікдзень.
З Анастасіяй і Канстанцінам прыехалі шэсць дзяцей (усяго ў сям’і іх дзевяць).
– Амаль усе выступяць, а самыя маленькія будуць падтрымліваць, – кажа мама.
Насельнікі пансіяната прымалі артыстаў вельмі цёпла, пастаянна гучалі шчырыя апладысменты.
Расказалі ва ўстанове, што прывезлі салодкія пачастункі на Вялікдзень таксама і прыхаджане парафіі Святога Мікалая ў Свіры.






Рекомендуем





