С профессиональными праздниками поздравили милиционеров
На днях адзначалі прафесійныя святы службы ўчастковых інспектараў міліцыі і аператыўнай дзяжурнай службы. З гэтай нагоды ў Мядзельскім РАУС адбыўся сход.
Выконваючы абавязкі па пасадзе намесніка начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Вольга Храпан расказала пра гісторыю гэтых падраздзяленняў.
А начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама палкоўнік міліцыі Андрэй Мініч уручыў узнагароды. Загадам начальніка УУС Мінскага аблвыканкама за праяўленую прафесійную ініцыятыву і забеспячэнне высокай эфектыўнасці працы аб’яўлена падзяка міліцыянеру-канваіру ізалятара часовага ўтрымання Аляксею Валасевічу. Старшаму ўчастковаму інспектару міліцыі Аляксандру Канопскаму аб’яўлена падзяка начальніка Магілёўскага інстытута МУС. Нагрудным знакам «За заслугі» ўзнагароджаны ўчастковы інспектар міліцыі Дзмітрый Пранько.
Завіталі на сход і госці. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Антаніна Крыўко павіншавала праваахоўнікаў са святамі, адзначыла важнасць іх місіі. Уручыла Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў старшаму ўчастковаму інспектару міліцыі Андрэю Уліцкаму і ўчастковаму інспектару міліцыі Вераніцы Панкевіч.
Свае ўзнагароды ўручылі прадстаўнікі аддзялення Дэпартамента аховы МУС, райаддзелаў Следчага камітэта і па надзвычайных сітуацыях.