Меню

Акция «Подари радость ближнему» прошла в Свирском социальном пансионате «Маяк»

Акция «Подари радость ближнему» прошла в Свирском социальном пансионате «Маяк»

У сталічнай вобласці сёння праходзіць дабрачынная велікодная акцыя «Падаруй радасць бліжняму», якая ініцыявана Мінаблвыканкамам і Мінскай мітраполіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы.

На Мядзельшчыне да насельнікаў Свірскага сацыяльнага пансіяната «Маяк» сёння завіталі госці. Павіншавалі іх са светлым святам настаяцель храма Святых роўнаапостальных Кірылы і Мяфодзія ў Свіры айцец Мікалай, старшыня раённага Савета дэпутатаў Антаніна Крыўко, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Наталля Шастаковіч, старшыня Свірскага сельвыканкама Валянціна Субач.

— Дарагія пражываючыя і работнікі пансіяната. Ад імя райвыканкама, а таксама ад сябе асабіста хачу павіншаваць вас з Вялікаднем, – сказала Антаніна Крыўко. — Гэта сапраўды светлае свята, калі нашы сэрцы адкрываюцца насустрач любові: мы клапоцімся, наведваем адзін аднаго. І сёння хачу пажадаць вам, як сказаў айцец Мікалай, вялікай любові. Дарыце яе адзін аднаму, паважайце і аберагайце адзін аднаго, бо вы сапраўды адна вялікая сям’я. Камусьці бывае лягчэй, камусьці цяжэй, але мы заўжды можам разлічваць на падтрымку і дапамогу. І тут вы яе атрымліваеце ў поўнай меры. У гэты цудоўны дзень яшчэ раз хачу пажадаць вам усяго самага добрага, моцнага здароўя, дабрабыту, любові. Няхай ваша ўстанова заўсёды будзе для вас апорай, а людзі, якія вас акружаюць, клапоцяцца пра вас. І каб усе вы былі сапраўды адной вялікай і дружнай сям’ёй.

Айцец Мікалай асвяціў кулічы (а спяклі іх у дар установе на прадпрыемстве «А-60»). Перадалі пансіянату таксама мёд ад прыходу храма Святой Жываначальнай Тройцы Мядзела.

А мясцовыя артысты Віктар Гуд, Ірына Селязнёва, Валянцін Мацясовіч падрыхтавалі канцэртныя нумары.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59