В районном Центре культуры поздравили защитников Отечества

Урачыстасць «Айчыны верныя надзейныя сыны» адбылася сёння ў раённым Цэнтры культуры.
Кіраўнік спраў райвыканкама і старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Таццяна Пруднікава першай адрасавала прысутным віншаванні і найлепшыя пажаданні. І ўручыла ўзнагароды. Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена ветэрану Узброеных Сіл Вячаславу Гардону, а падзяка раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын – інспектару па ўліку і браніраванні ваеннаабавязаных раённага ваеннага камісарыята Наталлі Місуна.

Эстафету ўзнагароджання працягнуў старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Міхаіл Чаркасаў. Знак Рэспубліканскага Савета БСА «За актыўную работу» атрымалі ветэраны Узброеных Сіл Вячаслаў Гардон і Пётр Райчонак. Грамата абласнога ваеннага камісарыята прызначалася Уладзіміру Вайцэхоўскаму, а абласнога Савета БСА – Алегу Сало. Граматы раённага Савета БСА – Віктару Багінскаму і Канстанціну Вяршэню. Нагрудны знак Міжнароднага Саюза грамадскіх аб’яднанняў «Ветэраны Ракетных войск стратэгічнага прызначэння» атрымаў Генадзій Ефімаў.
Віншавала прысутных таксама адказны сакратар раённай ветэранскай арганізацыі Святлана Мінчук.
…Лагічным працягам урачыстасці стаў святочны канцэрт.
— Во все времена самым ценным в нашей жизни были мир, спокойствие и стабильность. Не случайно этот праздник имеет богатую и славную историю! – отметил прокурор района Евгений Маркевич. — 23 февраля мы отдаем дань памяти и уважения героям Великой Отечественной войны, участникам боевых действий, в разные годы исполнявшим свой служебный долг за пределами нашей страны, и всем тем, кто в мирное время охраняет рубежи нашей Родины. Это праздник сильных духом людей, настоящих патриотов!













Наталля ЛІСІЦКАЯ
Фота Аляксандра ВЫСОЦКАГА
Рекомендуем





