В Лукьяновичах прошла развлекательно-игровая программа «Яблочный Спас»
У Лук’янавіцкай бібліятэцы-клубе прайшла забаўляльна-гульнявая праграма «Яблычны Спас». Завіталі на яе і дарослыя, і дзеці.
– Вядучыя пазнаёмілі з гісторыяй свята, з прыметамі і звычаямі, – паведаміла культарганізатар установы Валянціна Чарняўская. – Госці адгадвалі загадкі, праводзіліся конкурсы, гульні, былі танцавальныя нумары. Свята атрымалася добрым, пазнавальным і вясёлым. У завяршэнні мерапрыемства ўсе частаваліся яблыкамі ды прысмакамі – вядома, быў і яблычны пірог.
Фота Лук’янавіцкай бібліятэкі-клуба