Меню

Будславская школа готова принять учеников

Будславская школа готова принять учеников

Пашпарт гатоўнасці Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі да новага навучальнага года падпісаны, паведаміла дырэктар установы Алена ЛАНЕЦ. Расказала яна, якія работы правялі:

– За кошт дабрачынных ахвяраванняў, якія выдзеліў апякунскі Савет, зрабілі касметычны рамонт ва ўсіх класах, памяшканнях, сталовай. Тут пафарбавалі сцены, падлогу, абнавілі абедзенную залу.

А за кошт бюджэтных сродкаў адрамантавалі сістэму ацяплення і ўстанавілі абарончыя экраны на радыятары. А яшчэ – зрабілі прыгожую адмостку вакол школы, памянялі люстры. Так што школа цалкам гатова да новага навучальнага года. Дзякуй усім, хто прычыніўся да гэтага, дапамагаў, працаваў.

А навучацца ў нас сёлета будзе 80 дзяцей.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59