В Сватках наградили комбайнера и водителя
Сёння, 19 жніўня, на мехдвары ААТ «Сваткі» віншаванні з працоўнай перамогай прымалі камбайнер Сяргей Звяруга і вадзіцель Міхаіл Шчуцкі.
Нагода вельмі значная: Сяргей Пятровіч камбайнам КЗС-1218 намалаціў больш за 1000 тон збожжа і зерня рапсу, а Міхаіл Міхайлавіч на аўтамабілі МАЗ-651 В9 перавёз ад камбайнаў больш за 2000 тон. Словы падзякі за працу адрасавалі ім старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Антаніна Крыўко. Былі і ўзнагароды: камбайнеру аб’яўлена падзяка старшыні райвыканкама, а вадзіцель атрымаў Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў.
Наталля ЛІСІЦКАЯ, фота і відэа аўтара