Кривичские школьники праздновали День народного единства
Творча падышлі да адзначэння самага маладога дзяржаўнага свята вучні і настаўнікі Крывіцкай сярэдняй школы.
Як расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ўстановы адукацыі Святлана Язневіч, да гэтай падзеі рыхтаваліся загадзя, прадумвалі ўсё да драбніц.
У само свята адбыўся Адзіны ўрок, прысвечаны значнай даце. Асаблівы акцэнт быў зроблены на гістарычныя карані свята, каб дзеці разумелі яго сэнс і важнае значэнне для дзяржавы і кожнага чалавека. Актыўна ў правядзенні Адзінага ўрока выкарыстоўваліся тэматычныя зоны “Любімыя дзеці любімай краіны!” і “Беларусь – крыніца натхнення”. Іх падрыхтавалі сумесна педагогі і вучні.
– На працягу ўсяго тыдня ў школе праводзіліся розныя мерапрыемствы. Актыўна ўдзельнічалі вучні ў конкурсе малюнкаў “Наша сіла ў адзінстве”. Старшакласнікам запомніўся маладзёжны інтэлектуальны турнір “Моладзь. Адзінства. Мір. Стварэнне”, – паведаміла Святлана Казіміраўна. – Прайшлі і музейныя ўрокі пад назвай “Без права на забыццё”. А ў школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава “Гістарычная памяць народа. Сувязь пакаленняў”.
Марыя Лубнеўская
Фота Святланы Язневіч