Меню

В Мяделе открылась выставка «Территория вдохновения»

У Мядзельскім музеі народнай славы сёння адкрылася выстава выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Тэрыторыя натхнення». Гэта выстава стала магчымай дзякуючы раённай арганізацыі ветэранаў.

Праходзіць такая выстава ўжо ў чацвёрты раз.

На адкрыцці выступілі старшыня раённага Савета ветэранаў Уладзімір Валасевіч, благачынны цэркваў Мядзельскай акругі, настаяцель храма Святой Жываначальнай Троіцы Мядзела протаіерэй Ігар Шалуха, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Ефімава.

На выставе прадстаўлены творы жыхароў курортнага пасёлка Нарач Леаніда Апанасевіча і Мікалая Шынкевіча. Захапляюць сваёй прыгажосцю і разнастайнасцю пейзажы і кветкавыя кампазіцыі Васіля Сяркевіча. Ён жыве ў Мінску, але больш часу праводзіць у Будславе.

Прадстаўлены тут незвычайныя макеты храмаў. Аўтар іх – Яўген Ягоранкаў з вёскі Камарова Свірскага сельсавета.

На выставе можна пабачыць работы жыхаркі Мядзела Ніны Герасімавай. Ніна Мікалаеўна і расказала пра сваё захапленне:

@miadel_gazeta

Ніна Герасімава расказвае пра сваё захапленне на адкрыцці выставы ў Мядзеле #Мядель

♬ оригинальный звук — Нарачанская зара — Нарачанская зара

Таксама тут выстаўлены вырабы, зробленыя ў Цэнтры творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна.

@miadel_gazeta

У Мядзельскім музеі народнай славы адкрылася выстава выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Тэрыторыя натхнення»

♬ оригинальный звук — Нарачанская зара — Нарачанская зара
Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59