Страною детства гордится Беларусь! “Зубрёнку” – 55!
Сёння, 17 жніўня, НДЦ “Зубронак” адзначае 55-годдзе. Святкаванне пачалося тэатралізаваным шэсцем, у якім прайшлі ўсе рабяты, што зараз тут адпачываюць адпачываюць. Яго ўдзельнікамі сталі таксама педагогі і ветэраны “Зубронка”.
Усіх, хто лічыць юбілей “Зубронка” сваім святам, віншавала намеснік міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая.
– 55 – гэта лічбы, якія кажуць пра тое, што ўжо шмат пройдзена, што ёсць добрая гісторыя, што “Зубронак” ганарыцца сваімі традыцыямі і назапасіў свае каштоўнасці, – зазначыла Кацярына Аляксандраўна. – У “Зубронак” прызджаюць ўжо нават не дзеці, а ўнукі тых, хто быў на першай змене. Сёння “Зубронак” ганарыцца сваімі педагогамі і выпускнікамі. Сёння “Зубронкам” ганарыцца краіна!
Намеснік міністра ўручыла ўзнагароды. Ганаровай граматай міністэрства адзначаны працоўны калектыў “Зубронка” (дырэктар – Надзея Ануфрыева).
Нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі” – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ірына Гунько. Ганаровую грамату міністэрства атрымаў Аляксей Клімаў, граматы міністэрства – Андрэй Бярозка, Ігар Новікаў і Уладзімір Палішчук.
Эстафету віншавання працягнула старшыня раённага Савета дэпутатаў Антаніна Крыўко. Намеснік старшыні райвыканкама Руслан Жук зачытаў віншавальны адрас райвыканкама. Антаніна Пятроўна і Руслан Вячаслававіч ўручылі ўзнагароды адпаведна раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама шэрагу работнікаў цэнтра. Граматамі раённай арганізацыі галіновага прафсаюза ўзнагародзіла яе лідар Алена Клябека.
Урачыстая частка завяршылася, а святкаванне працягваецца на шматлікіх пляцоўках.
Падрабязнасці – у газеце ў наступную суботу.
Наталля ЛІСІЦКАЯ
Фота Аляксандра ЮЦА