Меню

Поеса плетут в Старых Габах

Дыплом І ступені і падарунак прывезла з абласнога свята-конкурсу па ткацтве «Матчыны кросны» загадчыца Старагабскага сельскага Дома культуры Людміла ГРУЗД. Пояс, які яна спляла, журы прызнала найлепшым.

Конкурс «Матчыны кросны» праводзіцца раз у тры гады ў Старых Дарогах. Сёлета быў прымеркаваны да 500-годдзя горада.

– Свой конкурсны пояс я спляла з нітак колеру дзяржаўнага сцяга, – расказвае Людміла Францаўна. – Журы было вельмі сур’ёзнае – навукоўцы, яны падыходзілі строга, звярталі ўвагу на ўсё. Канечне, прыемна, што ў выніку мой выраб прызналі найлепшым з усіх плеценых паясоў.

Вы адзіны асабіста знаёмы мне чалавек, які пляце паясы. Ад каго навучыліся?

– У нас захаваліся аўтэнтычныя паясы, якія спляла жыхарка Старых Габ Вольга Іванаўна Мычко. Гэта жанчына 1926 года нараджэння, яе даўно няма на свеце. Прыязджалі навукоўцы, і разам нам удалося аднавіць тэхналогію вырабу такіх паясоў. Навучылася я – навучыла іншых. Цяпер у Габах амаль што кожная дзяўчынка ўмее плесці такія паясы.

Наталля ЛІСІЦКАЯ, фота аўтара

На здымку: Людміла Грузд з найлепшымі вучаніцамі Лерай Зылінскай і Вікай Хацяновіч дэманструюць сваё майстэрства на свяце ў Мядзеле

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59