Меню

Подвели итоги конкурса «Моя новогодняя маска». Кто победил?

Подвели итоги конкурса «Моя новогодняя маска». Кто победил?

Падвялі вынікі раённага конкурсу «Мая навагодняя маска». На яго прадставілі 36 работ.

Сярод педагогаў першае месца журы прысудзіла твору Таццяны Палянскай і Таццяны Клемяціч са Сваткаўскай сярэдняй школы імя Максіма Танка. Назвалі яны маску «Прынцэса Гаргона».

Другое месца – у Кацярыны Сівіцкай з дзіцячага сада №2 Мядзела. Трэцяе месца – у Жанны Валуевіч з Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці к. п. Нарач.

Лаўрэатам стала Валянціна Вярбіцкая са Свірскай сярэдняй школы.

Сярод навучэнцаў прызавыя месцы занялі дзеці, якія прадстаўлялі Цэнтр творчасці турызму дзяцей і моладзі раёна. Пераможцай стала Аляксандра Берняк з маскай «Чароўная ялінка» (педагог – Наталья Сянько). На другім месцы – Варвара Былінская (педагог Бажок Алеся), на трэцім – Дарына Валента (педагог Вераніка Шчаўлік).

Лаўрэатам стала Караліна Шчаўлік з Крывіцкай сярэдняй школы (педагог – Галіна Ярчак), паведаміла дырэктар Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна Валянціна Ярмольчык.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59