Меню

Антонина Кривко встретилась с трудовым коллективом ДРСУ №133

Антонина Кривко встретилась с трудовым коллективом ДРСУ №133

Сёння з працоўным калектывам ДРБУ №133 сустрэлася старшыня раённага Савета дэпутатаў Антаніна КРЫЎКО. Дыялог адбыўся ў рамках адзінага дня інфармавання.

Па тэме «Удзел у выбарах – права і грамадзянскі абавязак кожнага» выступіла намеснік начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Ефімава.

У тым ліку расказала, які значны шлях прайшла Беларусь за апошнія 30 гадоў. Пустыя прылаўкі магазінаў, чэргі на набыццё мэблі, талоны амаль на ўсё… Гэта было не так даўно ­– ужо на памяці людзей сярэдняга ўзросту. А нехта з моладзі, магчыма, даведаўся пра такое ўпершыню толькі ў дзень інфармавання.

– Пра гэта трэба гаварыць з дзецьмі, – падводзячы вынікі размовы, зазначыла Антаніна Крыўко. – Бо праз пяць гадоў многія з іх ужо самі будуць галасаваць. Таму павінны ўсведамляць, як важна зрабіць правільны выбар і захаваць дасягнутае. Бо разбурыць хутка, а ствараць доўга і складана. Так, нельга сказаць, што цяпер у нас зусім няма праблем. Аднак, вы ж самі бачыце, усе пытанні вырашаюцца, хай не адразу. Заклікаю вас уважліва, усвядомлена падысці да свайго выбару. Пачытаць праграмы кандыдатаў, падумаць, зноў жа – абмеркаваць. І, як будзеце абмяркоўваць дома на кухні, не пазбаўляйце ўдзелу ў гэтым абмеркаванні сваіх дзяцей: будучыню нам будаваць разам.

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Фота аўтара

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59