Меню

На концерте в Мяделе признавались в любви к родителям и награждали за семейные фото

У раённым цэнтры культуры прайшла канцэртная праграма, прысвечаная Тыдню бацькоўскай любові.

У сваіх светлых пачуццях да мам і тат, бабуль і дзядуль у песнях і танцах прызнаваліся як маленькія, так дарослыя артысты.

Таксама на канцэрце падвялі вынікі фотаконкурсу «Родные руки берегут домашний ласковый уют». У ім удзельнічалі сем’і з дзецьмі, якія прадставілі арыгінальную тэматычную фатаграфію.

Прыз сімпатыі гледачоў адправіўся сям’і Журомскіх. Трэцяе месца журы прысудзіла Капітонавым, другое – Лубнеўскім. А перамагла сям’я Арловых. Узнагородзілі не толькі іх – прызы ад раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» атрымалі ўсе ўдзельнікі конкурсу.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59