Меню

На праздник Вознесения Святого Креста на Мядельской Кальварии прошел традиционный фест

На свята Узвышэння Святога Крыжа на Мядзельскай Кальварыі прайшоў традыцыйны фэст. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел не толькі вернікі парафіі, але і шматлікія госці, прыйшлі і пілігрымы.

Напачатку ўсе сабраліся ля Брамы Прабачэння, каб разам са святарамі прайсці Крыжовы шлях – шлях пакуты Езуса Хрыста. Набажэнства Крыжовага шляху ўзначаліў айцец Андрэй. Вернікі з малітвай і спевамі прайшлі ўсе чатырнаццаць стацый, адлюстроўваючых моманты апошняга зямнога шляху Божага Сына. Ля кожнай спыняліся, каб аддаць пашану Езусу Хрысту.

Дарэчы, падчас Крыжовага шляху ахвотныя мелі магчымасць прыступіць да Святой споведзі, каб з чыстым сэрцам у гэты асаблівы дзень удзельнічаць у Святой Імшы на Гары Крыжоў, сімвалізуючых Галгофу – месца ўкрыжавання і смерці Божага Сына.

Адпустовую Святую Імшу ўзначаліў і прамовіў Божае слова ксёндз Яўгеній з Гродзенскага катэдральнага касцёла Святого Францішка Ксаверыя. Падчас Святой Імшы вернікі разам са святарамі дзякавалі Богу і продкам за дар веры і прывітую любоў да Крыжовага шляху, за 260-годдзе ад пачатку будовы Мядзельскай Кальварыі. Гэта, дарэчы, адзіная на тэрыторыи Беларусі гістарычная кальварыя такога тыпу.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ

Фота аўтара

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59