Меню

Юные артисты Art Studia Narach стали лауреатами фестиваля искусств «Рождественская волна»

Юные артисты Art Studia Narach стали лауреатами фестиваля искусств «Рождественская волна»

У Брэсце на гэтых выхадных прайшоў XІІ фестываль мастацтваў «Калядная хваля». Годна выступілі на ім юныя артысты Art Studia Narach з курортнага пасёлка.

– Вельмі маштабны праект: у конкурсе ўдзельнічалі ўзорныя студыі Беларусі, і мы выглядалі на добрым узроўні, – паведаміла кіраўнік студыі Ірына Вінаградава. – У выніку у нас пяць лаўрэатаў ІІ ступені. Чатыры з іх – у намінацыі «Сола». Гэта Лера Крыштафовіч (з песняй «Отмените войну»), Марта Бялевіч («Девченка-медичка»), Ксюша Федзевіч («Половина») і Насця Драгун («Матушка Земля»). Такая ж узнагарода ў трыа ў складзе Аліны Козыравай, Насці Драгун і Ніколь Чаркасавай за песню «Сердечки». Таксама ў нас тры лаўрэаты ІІІ ступені. Гэта Аліна Козырава з песняй The Best, Марк Бепершч з кампазіцыяй «Лесной олень» – абодва – у намінацыі «Сола». І дуэт Леры Крыштафовіч і Марты Бялевіч з песняй «Половина сердца». А Ніколь Чаркасава стала яшчэ дыпламантам І ступені за выкананне песні «Ожившая кукла». Вялікі дзякуй бацькам за падтрымку і цярпенне, а дзеткам – за працу і творчыя поспехі. Хачу яшчэ выказаць падзяку аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах райвыканкама за падтрымку юных талентаў.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59