Меню

Популярна у любителей отдыха на природе туристическая стоянка «Золотая Горка»

Добрая пагалоска ў аматараў адпачынку на прыродзе ідзе пра турыстычную стаянку «Залатая Горка». У выхадныя тут не тое што яблыку – алычы няма дзе ўпасці.

Не пустуе яна нават у будныя дні. Прычым возера Свір вабіць не толькі жыхароў найбліжэйшых населеных пунктаў.

– Едуць з Мінска, Гродна, Магілёва, Гомеля, – расказвае інспектар па ахове прыроды Канстанцінаўскага лясніцтва Аляксандр Яленскі, які прадае там білеты. – З Брэста нават дзве кампаніі былі. Ну а больш за ўсё людзей з Астраўца і Ашмян. На стаянцы 25 альтанак, кожная на шэсць месцаў – і ўсе занятыя бываюць. Людзям падабаецца: месца добрае і кошт памяркоўны. Забяспечваем турыстаў дрывамі, на стаянцы рэгулярна праводзіцца ўборка і вывозіцца смецце.

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Фота Свірскага сельвыканкама

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59