В Мяделе зафиксировали задымление в квартире многоэтажного дома
Днём 13 чэрвеня на лінію 101 патэлефанавала жанчына з просьбай перанакіраваць тэлефонны званок медыкам. У ходзе ўдакладнення дадзеных пра пацыента высветлілася, што адбылося задымленне ў кватэры аднаго са шматпавярховых дамоў у горадзе Мядзел.
Падраздзяленні МНС на ліквідацыю загарання не прыцягваліся. У выніку загарання пашкоджаны пасцельныя прылады і матрац. Гаспадар жа шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя «Мядзельская цэнтральная раённая бальніца» з дыягназам: атручэнне чадным газам, апёк левай кісці другой ступені.
Версія прычыны ўзнікнення пажару, што разглядаецца, – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Жыццёвая пазіцыя ў кожнага свая, і выбірае кожны па сабе. Але ці магчымы варыянты, калі гаворка ідзе пра бяспеку. Паважаныя грамадзяне, памятайце, каб пазбегнуць пажару, нельга:
– курыць у ложку ці седзячы ў крэсле, тым больш, калі пілі спіртное – у такім становішчы вельмі лёгка заснуць. А калі своечасова не патушыць цыгарэту, ад яе можа загарэцца аддзенне ці мэбля;
– нават патушаныя цыгарэты не кідайце ў скрынкі з паперамі ці іншымі гаручымі адходамі – яны могуць загарэцца;
– не варта ў якасці попельніцы выкарыстоўваць папяровыя скруткі, карабкі ад запалак ці пачкі ад цыгарэт.
Ірына Карапецян, старшы інспектар сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння райаддзела па надзвычайных сітуацыях