Инклюзивные мастер-классы провели для пожилых мядельчан

У Мядзельскім ТЦСАН наведвальнікі з інваліднасцю правялі інклюзіўныя майстар-класы для пажылых мядзяльчан. Адбыліся яны ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцый «Ад усёй душы».

– Спачатку майстар-клас па вышыўцы ў тэхніцы «Ізанітка» правяла Святлана Лескавец. Яна займаецца вышыўкай больш за 5 гадоў. Яе работы выстаўляюцца на раённых кірмашах і выставах. Святлана расказала пра сваё захапленне і прадставіла свае работы ўдзельнікам. На майстар-класе Святлане ўдалося перадаць удзельнікам навыкі вышыўкі, – паведаміла загадчыца аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Дзіяна Блізнюк. – А праз некалькі дзён майстар-клас па мылаварэнні з пажылымі грамадзянамі правёў Аляксандр Малец. Яго работы таксама прадстаўляюцца на кірмашах, конкурсах і выставах – і не толькі раённых. Аляксандр расказаў пра сваё захапленне, прадставіў свае працы, павучыў рабіць мыла.




Фото ТЦСАН
Рекомендуем







