Тры залатыя медалі заваявала наша зямлячка
У Заслаўі адбылося першынство Мінскай вобласці сярод юніёраў і юніёрак.
Навучэнка СДЮШАР Мядзельскага раёна Кацярына Ярмаковіч заваявала тры «золаты». Яна была найлепшай на байдарцы-адзіночцы на ўсіх трох дыстанцыях: 1000, 500 і 200 метраў.