Меню

В Мяделе определили лучший костюм в стиле 80-х

Яркім момантам культурна-забаўляльнай праграмы «Танцуй, пакуль малады!» у стылі 80-х стаў конкурс-дэфіле на найлепшы касцюм у стылі 80-х.

16 удзельнікаў завіталі на конкурс у тагачасных вобразах. І не толькі магнітафоны 80-х год узялі з сабой, а нават і дыван прыцягнулі.

Пераможцу ў конкурсе-дэфіле на лепшы касцюм у стылі 80-х вызначалі народным галасаваннем. З невялікім адрывам перамагла настаўнік-дэфектолаг дзіцячага сада №2 Мядзела Таццяна Малько.

Таццяна Малько

— Работа гэта калектыўная, — расказвае Таццяна Малько. — Я не адна рыхтавалася: нашу ўстанову прадстаўлялі тры ўдзельнікі. Былі праблемы з падборкай гардэробу: ператрэслі ўсе шафы ў бацькоў, суседзяў. У выніку атрымаўся вось такі вобраз. Думаю, ён адпавядаў тым часам.

Узнагародзілі не толькі пераможцу. Прызы ад грамадскіх арганізацый і партый раёна атрымалі ўсе ўдзельнікі.

А завяршылася праграма флэшмобам і дыскатэкай.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59