Меню

Представители общественных организаций Мядельщины посетили памятные места жертвам Великой Отечественной войны

Представители общественных организаций Мядельщины посетили памятные места жертвам Великой Отечественной войны

Раённы савет ветэранаў арганізаваў мерапрыемства па наведванні памятных месцаў ахвярам Вялікай Айчыннай вайны ў Мядзельскім раёне «Памяць бессмяротная». Прысвячалася яно 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Таксама ў мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі раённага савета ветэранаў, раённага аб’яднання прафсаюзаў, раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане і Беларускага таварыства інвалідаў.

– Экскурсія пачалася з наведвання Мядзельскага музея народнай славы, затым

усклалі кветкі да брацкай магілы ў горадзе Мядзел, – паведаміла  адказны сакратар раённага савета ветэранаў Святлана Мінчук. – Ушанавалі памяць ахвяр фашызму, пахаваных каля возера Баторына і ў спаленай вёсцы Брусы. На

тэрыторыі Занарацкага сельсавета наведалі брацкую магілу ва ўрочышчы «Гушчар» і пахаванні Першай сусветнай вайны. У Свіры ўсклалі кветкі да брацкай магілы і наведалі музей у мясцовай сярэдняй школе. Завяршылі мерапрыемства ўскладаннем кветак да помнікам «Партызанам і партызанкам зямлі Нарачанскай» ў вёсцы Мікольцы. На працягу ўсяго маршруту старшыня пярвічнай арганізацыі ветэранаў работнікаў адукацыі Ядвіга Чарняўская распавядала пра баявыя дзеянні на гэтай тэрыторыі ў часы акупацыі. Мы ўдзячныя старшыням Занарацкага і Свірскага сельвыканкамаў Уладзіміру Зелянкевічу і Валянціне Субач: яны расказалі пра работу, якая праводзіцца па ўшанаванні памяці ахвяр і патрыятычнаму выхаванню моладзі.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59