Меню

Па Лук’янавічах хадзілі калядоўшчыкі

Па Лук’янавічах хадзілі калядоўшчыкі

У Лук’янавіцкай бібліятэцы-клубе вырашылі не забываць адну з самых яркіх народных традыцый – Калядаванне.

– У гурце калядоўшчыкаў быў зорканоша, ён жа музыка Мацвей Рагіня, механоша Ягор Ткачоў, цыганка Ірына Ткачова, каза Ксенія Рагіня і галоўная калядоўшчыца Анастасія Рагіня, – паведаміла культарганізатар установы Валянціна Чарняўская. – Яны віншавалі жыхароў Лук’янавічаў з Калядамі, жадалі здароўя і дабрабыту, а цыганка варажыла ўсім ахвотным. У адказ гаспадары складвалі ў мех салодкія прысмакі.

Фота Лук’янавіцкай бібліятэкі-клуба

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59